Пілігрымка на Святую Зямлю – “ Ў другі раз” — TransAvia

Пілігрымка на Святую Зямлю – “ Ў другі раз”

Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух вялікай падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў  — помнікаў і прыроды Святой Зямлі.

 

Праграма паломніцкага тура

Працягласць тура 10 дзён, 9 начэй

Даты тура: 04.10 - 13.10. 2016

Дні Праграма
1 дзень
Прыбыццё ў аэрапорт. Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён.
Дарога ў Ерусалім. З'яўленне Езуса сваім вучням па дарозе ў Эмаус. Эмаус - месца дома Клеопы, аднаго з вучняў Езуса.
Манастыр Бенедыктынцаў у Абу-Гош (у залежнасці ад часу прылёту). Размяшчэнне. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-1).
2 дзень
Сняданак.
Выезд на экскурсію.Грот Нараджэння. Базыліка св. Кацярыны Александрыйскай. Малочны грот. Поле Пастухоў.
Хеўрон. Грабніцы праайцоў- Аўраама і Сары, Якава і Леі.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-2)
3 дзень 
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Эйн-Карэм - месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты - базыліка Наведзінаў. Манастыр "Ян у пустыні". Манастыр сясцёр Сіёна. Легенды і былі Эйн Карэма. Манастыр святога Крыжа ў Ерусаліме. Шота Руставелі – манах і паэт.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-3).
4 дзень
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Крэпасць "Ірадыён" - апошні прытулак цара Ірада. Таямніца яго пахавання. Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-4).
5 дзень
Сняданак.
Выезд на экскурсію. "Па слядах герояў Старога Запавета" - экскурсія-дэгустацыя. Віно і піва - напоі старажытнасці. Радзіма Самсона. Месца бітвы Давіда і Галіафа. Віно - напой яўрэяў, піва - напой філісцімлян. Сучасныя вінаробства і піваварства на старажытнай зямлі. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-5).
6 дзень
Сняданак. Выезд на экскурсію. Музей Ізраіля. Макет Ерусаліма часоў Езуса - месца суда над Езусам, як выглядаў Ерусалім яго часу. Прадметы часоў Езуса ў экспазіцыі музея.
Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вячэра. Начлег (Бэтлеем-6).
7 дзень
Сняданак. Выезд з гатэля. Адпачынак на Мертвым Моры у Эйн-Бакек. Наведванне фабрыкі “Ахава”. Пераезд у Эйлат. Зыход з Егіпта. Шлях Маісея. Размяшчэнне ў гатэлі. Купанне у Чырвоным моры.
Вячэра. Вячэрні шпацыр па Эйлату. Начлег (Эйлат-1).
8 дзень
Сняданак. Купанне у Чырвоным моры. Экскурсія на фабрыку эйлатскага камня. Катанне на лодцы з празрыстым дном (платная опцыя). Дэльфінарый (платная опцыя). Вольны вечар. Купанне у Чырвоным моры.
Вячэра. Начлег (Эйлат-2).
9 дзень 
Сняданак. Вольны дзень. Купанне у Чырвоным моры. Вячэра. Начлег (Эйлат-3).
10 дзень Сняданак у гатэлі. Высяленне з гатэля. Купанне у Чырвоным моры. Выезд з Эйлата. Пераезд у аэрапорт праз пустыню Негеў. Вылет.

 

"ТрансАвіа" пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў. 
 
 
Кошт пілігрымкі  990 $
У кошт уваходзіць: авіяпералёт, усе трансферы згодна з праграмай; пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі (6 начэй – Бэтлеем 3*, 3 ночы – Эйлат 3*); экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід
 
У кошт тура не ўваходзіць: уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (52$) – абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20$), прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10$)
 
+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним