Пілігрымка міласэрнасці ў Рым | Trans avia

Пілігрымка міласэрнасці ў Рым

Пілігрымка з Мінску ў Рым самалётам

Даты пілігрымкі 11-15 ліпеня 2016 года

 

Праграма:

Дзень 1

Сустрэча ўдзельнікаў у Нацыянальным аэрапорце Мінска а 8 гадзіне. Адправа, рэйс у Італію. Па прыбыцці ў Рым трансфер на аўтобусе ў гатэль на абед-вячэру і начлег.

Дзень 2 

Сняданак.  Паездка ў Ватыкан - экскурсія ў Музеі Ватыкана, наведванне базілікі Святога Пятра і Сікстынскай капэлы, дзе адбываецца канклаў. Магчымасць сузіраць знакамітыя фрэскі Мікеланджэла, напрыклад "Страшны суд". Наведванне магілы Св. Папы Яна Паўла II у базіліцы. Экскурсіі па Рыме з экскурсаводам: базіліка Санта-Марыя-Маджорэ і Латэранскую базіліку Св. Яна. Магчымасць падняцца па Святых сходах. Потым наведванне старажытнага Рыма: Капітолій са статуяй Марка Аўрэлія, плошча Венецыі з так званым «Алтаром Айчыны» і статуяй караля Віктара Эмануіла, прагулка ўдоўж руін Рымскага Форума, Калізея (з вонкавага боку). Вяртанне ў гатэль, вячэра, начлег.

Дзень 3 

Сняданак. Агульная аўдыенцыя са Святым Айцом Францыскам. Вольны час. Потым наведванне базілікі Святога Паўла за мурамі. На зваротным шляху знакамітыя «Вусны Праўды» ў касцёле Санта Марыя і Касмэдзін. Вяртанне ў гатэль, вячэра, начлег. 

Дзень 4 

Сняданак. Наведвання Рыма: старажытныя катакомбы святога Калікста. Пераезд да плошчы Іспаніі, адну з самых прыгожых у горадзе. Уваход на ўзгорак Пінчыа, адкуль адкрываецца панарамны від на Вечны горад. Прагулка па барочным Рыме: Плошча Навона з Фантанам Чатырох рэк, Пантэон, фантан Треві, Іспанскія прыступкі. Вольны час. Вяртанне ў гатэль, вячэра, начлег.

Дзень 5

Пасля сняданку трансфер ў аэрапорт і вылет у Беларусь. Вяртанне ў Мінск а …. гадзіне.

 

Кошт пілігрымкі 620 еўра (па курсу НБ РБ + 2%)

У КОШТ УВАХОДЗІЦЬ:

 
• Цікавая праграма наведвання Вечнага горада
 
• Агульная Аўдыенцыя ў Святога Айца Францішка
 
• Харчаванне: сняданак і вячэра (уключаны ў цану)
 
• Традыцыйныя авіякампаніі (багаж уключаны ў цану)
 
• Апека пілота, а таксама мясцовага гіда
 
• транзіт з аэрапорта і ў аэрапорт
 
У КОШТ НЕ ЎВАХОДЗІЦЬ
 
• Аплата за ўваходныя квіткі ў месцы наведвання і іншыя выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй праграмы,  квіткі на метро
 
• Даплата за 1-мясцовы нумар
 
• Напоі да абеда-вячэры;
 
Страхаванне падчас паездкі за мяжу.

 

Звярнуцца 

+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных
+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных