Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух вялікай падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў — помнікаў і прыроды Святой Зямлі.
Праграма паломніцкага тура
Працягласць тура 10 дзён, 9 начэй
Даты тура: 04.10 - 13.10. 2016
Дні | Праграма |
1 дзень |
Прыбыццё ў аэрапорт. Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён.
Дарога ў Ерусалім. З'яўленне Езуса сваім вучням па дарозе ў Эмаус. Эмаус - месца дома Клеопы, аднаго з вучняў Езуса.
Манастыр Бенедыктынцаў у Абу-Гош (у залежнасці ад часу прылёту). Размяшчэнне. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-1).
|
2 дзень |
Сняданак.
Выезд на экскурсію.Грот Нараджэння. Базыліка св. Кацярыны Александрыйскай. Малочны грот. Поле Пастухоў.
Хеўрон. Грабніцы праайцоў- Аўраама і Сары, Якава і Леі.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-2)
|
3 дзень |
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Эйн-Карэм - месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты - базыліка Наведзінаў. Манастыр "Ян у пустыні". Манастыр сясцёр Сіёна. Легенды і былі Эйн Карэма. Манастыр святога Крыжа ў Ерусаліме. Шота Руставелі – манах і паэт.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-3).
|
4 дзень |
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Крэпасць "Ірадыён" - апошні прытулак цара Ірада. Таямніца яго пахавання. Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-4).
|
5 дзень |
Сняданак.
Выезд на экскурсію. "Па слядах герояў Старога Запавета" - экскурсія-дэгустацыя. Віно і піва - напоі старажытнасці. Радзіма Самсона. Месца бітвы Давіда і Галіафа. Віно - напой яўрэяў, піва - напой філісцімлян. Сучасныя вінаробства і піваварства на старажытнай зямлі. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-5).
|
6 дзень |
Сняданак. Выезд на экскурсію. Музей Ізраіля. Макет Ерусаліма часоў Езуса - месца суда над Езусам, як выглядаў Ерусалім яго часу. Прадметы часоў Езуса ў экспазіцыі музея.
Адпачынак на Мёртвым моры на пляжы "Нэве Мідбар". Вячэра. Начлег (Бэтлеем-6).
|
7 дзень |
Сняданак. Выезд з гатэля. Адпачынак на Мертвым Моры у Эйн-Бакек. Наведванне фабрыкі “Ахава”. Пераезд у Эйлат. Зыход з Егіпта. Шлях Маісея. Размяшчэнне ў гатэлі. Купанне у Чырвоным моры.
Вячэра. Вячэрні шпацыр па Эйлату. Начлег (Эйлат-1).
|
8 дзень |
Сняданак. Купанне у Чырвоным моры. Экскурсія на фабрыку эйлатскага камня. Катанне на лодцы з празрыстым дном (платная опцыя). Дэльфінарый (платная опцыя). Вольны вечар. Купанне у Чырвоным моры.
Вячэра. Начлег (Эйлат-2).
|
9 дзень |
Сняданак. Вольны дзень. Купанне у Чырвоным моры. Вячэра. Начлег (Эйлат-3).
|
10 дзень | Сняданак у гатэлі. Высяленне з гатэля. Купанне у Чырвоным моры. Выезд з Эйлата. Пераезд у аэрапорт праз пустыню Негеў. Вылет. |
"ТрансАвіа" пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.
Кошт пілігрымкі 990 $
У кошт уваходзіць: авіяпералёт, усе трансферы згодна з праграмай; пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі (6 начэй – Бэтлеем 3*, 3 ночы – Эйлат 3*); экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід
У кошт тура не ўваходзіць: уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (52$) – абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20$), прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10$)