Па слядах Езуса Хрыста | Trans avia

Па слядах Езуса Хрыста

Удзельнікі пілігрымкі атрымаюць магчымасць адчуць на сабе дух вялікай падзеі, якая змяніла лёс чалавецтва, дакрануцца да нямых сведкаў мінулых стагоддзяў  — помнікаў і прыроды Святой Зямлі.

Галілейскае мора – Ярданіт - Кана Галілейска – Табор - Назарэт – Іерусалім – Бэтлеем – Бэтанія - на Мёртвым Море - Ерыхон

Праграма паломніцкага тура

Працягласць тура 8 дзён, 7 начэй

Даты тура: 06.10 - 13.10. 2016

Дзень Праграма
1 дзень
Прыбыццё ў аэрапорт. Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён.
Пераезд у Тверыю. Па дарозе (у залежнасці ад часу прылёту) - Хайфа.  Манастыр "Стэла Марыс". Размяшчэнне ў гатэлі. Вячэра. Начлег (Тверыя-1).
2 дзень
Сняданак. Выезд на экскурсію. Аб'езд вакол мора Галілейскага. Кафарнаум - дом св. Пятра. Наведванне раскопак на месцы дома Св. Пятра. Наведванне касцёла першынства Св. Пятра, праваслаўнага храма 12 апосталаў. Табха, касцёл цудоўнага размнажэння хлеба і Гара Благаславенняў дзе Езус прамовіў нагорную пропаведзь. Выезд над раку Ярдан. Месца хросу Езуса Хрыста -Ярданіт. Магчымасць акунуцца у воды ракі Ярдан і аднаўленне хрышчэння. Опцыя - абед з рыбай св. Пятра (20 даляраў) і катанне на лодцы па Морю Галілейскаму (10 даляраў). Магдала. Імша.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Тверыя-2).
3 дзень 
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Кана Галілейска - месца першага цуду, дзе ўдзельнікі могуць аднавіць шлюбныя абяцаньні. Пераезд у Назарэт, наведванне базылікі Звеставання і касцёла св. Юзафа на месцы дома святога Юзафа і майстэрні. Выезд да гары Табор, наведванне базілікі Перамянення Пана. Гара Фавор. Імша. Пераезд у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гатэлі Вячэра. Начлег (Бэтлеем-1).
4 дзень
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Панарама Ерусаліма з Аліўнай гары - назіральная пляцоўка. Месца Унебаўшэсця Езуса (" Стопачка "). Кляштар "Патэр Ностэр" ("Ойча наш"). Гетсэманія - Гетсіманскі сад і Касцёл Ўсіх Нацый, "Базыліка Агоніі ". Царква Грабніцы Маці Божай. Сіёнская гара: Святліца Апошняй Вячэры. Магіла цара Давіда. Базіліка Унебаўзяцця Багародзіцы. Кляштар Кустодзіі. Імша.
Вяртанне ў Бэтлеем. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-2).
5 дзень Сняданак. Выезд з гатэля. Ерусалім - Стары горад. Віфезда. Месца нараджэння Маці Божай. Віа Долароса («Via Dolorosa»), Крыжовы шлях - уключаючы ўсе прыпынкі. Храм Гроба. Гасподняга Імша. Шпацыр па Старым горадзе, “ Сцяна Плачу ”. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-3).
6 дзень
Сняданак. Выезд на экскурсію. Бэтанія наведванне касцёла Лазара, Марфы і Марыі. Грабніца Лазара. Адпачынак на Мёртвым Моры. Наведванне фабрыкі “Ахава” (па магчымасці). Ерыхон. Царква добрага пастыра. Імша.
Вячэра. Начлег (Бэтлеем-4).
7 дзень
Сняданак. Выезд на экскурсію. Наведванне Храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Пераход ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Поле пастухоў дзе Анёл Гасподні наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, Капліца Анёлаў. Поле Пастухоў. Імша. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег (Бэтлеем-5).
8 дзень
Сняданак у гатэлі. Высяленне з гатэля. Выезд - Эйн-Карэм - месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты - базыліка Наведзінаў. Пераезд у аэрапорт. Вылет.

 

"ТрансАвіа" пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў. 
 
 
Кошт пілігрымкі 775 $
 
У кошт уваходзіць: авіяпералёт, усе трансферы згодна з праграмай; пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі (2 ночы - Тверыя 3*, 5 начэй – Бэтлеем 3*); экскурсіі згодна з праграмай; дыпламаваны гід
 
У кошт тура не ўваходзіць: уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (52$) – абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20$), прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10$)
 
+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных
+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных