ПІЛІГРЫМКА НА КАНАНІЗАЦЫЮ МАЦІ ТЭРЭЗЫ З КАЛЬКУТЫ | Trans avia

ПІЛІГРЫМКА НА КАНАНІЗАЦЫЮ МАЦІ ТЭРЭЗЫ З КАЛЬКУТЫ

kanonizatsiya-matsi-terezy   

 

 

 

 

 

 

 

Дзень падарожжа  Дата Апісанне
1, аўторак 30.08. Мінск выезд у  0.00. Праезд па тэрыторыі Беларусі. Перасячэнне мяжы. Праезд па тэрыторыі Польшы. Кароткае наведванне Санктуарыя Марыі ў Чанстахове з цудатворным абразам Маці Божай Чанстахоўскай на Яснай Гары, Св. імша. Прыезд у Кракаў, начлег у гасцініцы.
2, серада 31.08. Кракаў, наведванне Санктуарыя Божай Міласэрнасці ў Лагеўніках, Св. імша. Праезд па тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Аўстрыі, вечарам прыбыццё ў Тарвізіо Італіі, начлег і вячэра ў гасцініцы.
3, чацвер 01.09.
Св. імша ў гасцініцы. Сняданне, ад’езд у Венецыю. Punto Sabbioni адпраўляемся суднам у Венецыю. Плошча Святога Марка  (Piazza San Marco) знаходзіцца ў найстарэйшай частцы Венецыі VIII ст. Палац Дожаў (Palazzo Ducale)  – гатычная рэзідэнцыя кіраўнікоў і ўраду Венецыі. Мост Уздыхаў, мост злучае памяшканні I паверха Палаца Дожаў з будынкам новай турмы (Prigioni Nuove), пабудаваным на мяжы XVI і XVII ст. Базыліка Святога Марка (San Marco) была пабудавана ў Венецыі каля плошчы Святога Марка для пахавання рэліквій Святога Марка. У 828 г. венецыянскія купцы выкралі яго астанкі з Александрыі  і прывезлі на лагуну. Мост Рыальто ( Ponte di Rialto) – найстарэйшы і адзіны да часу будаўніцтва  Ponte dell'Accademia у 1854 г. венецыянскі мост над Canal Grande. Вольны час, шпацыр па гораду. 15.00 збор на прыстані i пераправа суднам да Punto Sabbioni. Выезд у Montecatini Terme. Начлег i вячэра ў гасцініцы.
4, пятніца 02.09. Montecatini Terme. Св. імша ў гасцініцы. Адпраўленне ў Фларэнцыю. Фларэнцыя (агляд горада): Piazza della Signoria – плошча ў цэнтры Фларэнцыі, пабудаваная ў перыяд XII–XIV стст. Кафедральны сабор Santa Maria del Fiore (Duomo), Касцёл Santa Croce (Св. Крыжа), Ponte Vecchio (даслоўна Стары Мост), інакш Мост злотнікаў– найстарэйшы з фларэнтыйкіх мастоў на рацэ Арно. Прыезд у Пізу – (экскурсія): Крывая Вежа ў Пізе -Torre Pendente – будаўніцтва якой пачалося ў 1173 г.  як званіцы сабора, аднак па прычыне пясчанага грунту яна пачала ўжо нахіляцца падчас будаўніцтва. Campo dei Miracoli (Pole cudów) – вялікая плошча, на якой знаходзіцца сабор, баптыстэрый i крывая вежа. Пізанскі сабор пабудаваны ў 1063-1118 гг. Вольны час. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.
5, субота 03.09. Св. імша ў гасцініцы. Сняданне, ад’езд у Рым. Рым (Roma) – сталіца  i найвялікшы горад Італіі, размешчаны ў цэнтральнай частцы краіны над ракой Тыбр і Міжземным морам. Прыезд каля 11.00. Наведванне: Базыліка Святога Яна на Латэране  313–318 гг. – пабудавана, была часткай папскай рэзідэнцыі з 313 г. Папская арцыбазыліка Найсвяцейшага Збавіцеля, св. Яна Хрысціцеля і св. Яна Евангелісты на Латэране.  Маці і Галава ўсіх касцёлаў Горада і Свету (Arcibasilica Papale del SS.mo Salvatore e dei Santi Giovanni Battista ed Evangelista al Laterano). Базыліка Маці Божай Вялікай (Basilica Papale di Santa Maria Maggiore. Fontanna di Trevi (Fontana di Trevi). Forum Romanum (рымскі рынак), найстарэйшая гарадская плошча ў Рыме. Галоўны палітычны, рэлігійны і свецкі цэнтр старажытнага Рыма, месца праходжання найвялікшых грамадскіх урачыстасцяў. Калізей, афіцыяльна ў старажытнасці Амфітэатр Флавіяў. Пантэон – (месца, прысвечанае ўсім багам), гэта круглы храм на Марсавым Полі, заснаваны імператарам Адрыянам у 125 г. на  месцы ранейшага з 27 г. да н.э, знішчанага падчас пажару у 80 г. н.э. Piazza Navona – плошча, якая ў старажытнасці была стадыёнам, пабудаваным на Марсавым Полі ў 86 г. У цэнтральнай частцы Плошчы знаходзіцца Фантан Чатырох рэк  (fontana dei Quattro Fiumi). На плошчы знаходзяцца таксама два іншыя фантаны. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.
6, надзеля 04.09. Пакеты са сняданкам. 6.00 ад’езд у Рым на кананізацыю Маці Тэрэзы з Калькуты. Пасля кананізацыі вольны час на шпацыр па Рыме. У 16.00 гадзін спатканне і наведванне базылікі св. Пятра  (Basilica Papale di San Pietro in Vaticano) –рымскакаталіцкая базыліка ў Ватыкане, пабудаваная ў 1506-1626 гг. на месцы старэйшай раннехрысціянскай базылікі, заснаванай імператарам Канстацінам Вялікім. Наведванне магілы св. Яна Паўла II у базыліцы. Начлег і вячэра ў гасцініцы ў ваколіцах Рыма.
7, панядзелак 05.09. Св. Імша ў гасцініцы. Сняданне, ад’езд  да Асыжу. Базыліка Маці Божай Анельскай. Пабудаваны касцёл узнік для абароны першага месца, звязанага з дзейнасцю св. Францішка – маленькага аднанефнага касцёла, Парцынкула. Базыліка св. Францішка ў Асыжу – касцёл XIII ст., прысвечаны св. Францішку. Пасля наведвання базылікі вольны час, шпацыр па маляўнічых вуліцах Асыжу, (прыкладна 2 гадзіны). Падчас шпацыру можна зайсці ў Базыліку св. Клары, Сабор св. Руфіна. Калі будзе час. (Спатканне групы ў акрэслены час, далей пілігрымка да Касцёла св. Даміяна (San Damiano) – касцёл і манастыр знаходзяцца недалёка ад Асыжу). Выезд з Асыжу да Падуі, начлег і вячэра ў гасцініцы.
8, аўторак 06.09. Сняданне, ад’езд у Падую. Наведванне –Папская базыліка Святога Антонія ў Падуі (it. Basilica Pontificia di Sant'Antonio di Padova) – найбольшы касцёл у Падуі. Унутры знаходзіцца магіла св. Антонія Падуанскага (Антонія з Падуі). Святая імша ў базыліцы. Ад’езд прыкладна ў 12.00, транзіт праз Італію, Аўстрыю, начлег у Гадоніне, Чэхія.
9, серада 07.09. Сняданне, Святая імша ў гасцініцы,  транзіт праз Чэхію.  Прыезд  у Оламаўц – сабор св. Вацлава, калона Найсвяцейшай Тройцы ўнесена ў спіс Сусветнай спадчыны UNESCO. Далей праезд па тэрыторыі Польшы, начлег у ваколіцах Варшавы.
10, чацвер 08.09. Ад’езд у Беларусь. Заканчэнне пілігрымкі.

 

Звярнуцца

+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных
+

Оставьте номер телефона и мы Вам перезвоним

Согласие с положением об обработке и защите персональных данных