Пілігрымка падзякі на Святую Зямлю

Пілігрымка па слядах Хрыста Святая Зямля

Падарожжа ў Святую Зямлю большае за турыстычны паход. Гэта пілігрымка па слядах патрыярхаў, суддзяў і прарокаў. Нарэшце, гэта пошук сябе, пошук іншых і надзеі на Сустрэчу з Ім.

 

piligrimki

Працягласць тура 8 дзён/7 начэй (2 ночы - Тверыя 3*, 5 начэй – Бэтлеем 3*) 

Праграма:

1 дзень   06.10.
Прыбыццё ў аэрапорт. Сустрэча ў аэрапорце Бэн-Гурыён.
Пераезд у Тверыю. Па дарозе (у залежнасці ад часу прылёту) - Хайфа.  Манастыр  "Стэла Марыс".
Размяшчэнне ў гатэлі. Вячэра. Начлег.
2 дзень 07.10.
Сняданак. Выезд на экскурсію. Аб'езд вакол мора Галілейскага. Кафарнаум - дом св. Пятра. Наведванне раскопак на месцы дома Св. Пятра. Наведванне касцёла першынства Св. Пятра, праваслаўнага храма 12 апосталаў. Табха, касцёл цудоўнага размнажэння хлеба і Гара Благаславенняў дзе Езус прамовіў нагорную пропаведзь. Выезд над раку Ярдан. Месца хросу Езуса Хрыста -Ярданіт. Магчымасць акунуцца у воды ракі Ярдан і аднаўленне хрышчэння. Опцыя - абед з рыбай св. Пятра (20 даляраў) і катанне на лодцы па Морю Галілейскаму (10 даляраў). Магдала. Імша.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.
3 дзень 08.10.
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Кана Галілейска - месца першага цуду, дзе ўдзельнікі могуць аднавіць шлюбныя абяцаньні. Пераезд у Назарэт, наведванне базылікі Звеставання і касцёла св. Юзафа на месцы дома святога Юзафа і майстэрні. Выезд да гары Табор, наведванне базілікі Перамянення Пана. Гара Фавор. Імша. Пераезд у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гатэлі Вячэра. Начлег. 
4 дзень 09.10.
Сняданак.
Выезд на экскурсію. Панарама Ерусаліма з Аліўнай гары - назіральная пляцоўка. Месца Унебаўшэсця Езуса (" Стопачка "). Кляштар "Патэр Ностэр" ("Ойча наш"). Гетсэманія - Гетсіманскі сад і Касцёл Ўсіх Нацый, "Базыліка Агоніі ". Царква Грабніцы Маці Божай. Сіёнская гара: Святліца Апошняй Вячэры. Магіла цара Давіда. Базіліка Унебаўзяцця Багародзіцы. Кляштар Кустодзіі. Імша.
Вяртанне ў Бэтлеем. Вячэра. Начлег. 
5 дзень 10.10. Сняданак. Выезд з гатэля. Ерусалім - Стары горад. Віфезда. Месца нараджэння Маці Божай. Віа Долароса («Via Dolorosa»), Крыжовы шлях - уключаючы ўсе прыпынкі. Храм Гроба. Гасподняга Імша. Шпацыр па Старым горадзе, “ Сцяна Плачу ”. Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег.
6 дзень 11.10.
Сняданак. Выезд на экскурсію. Бэтанія наведванне касцёла Лазара, Марфы і Марыі. Грабніца Лазара.
Адпачынак на Мёртвым Моры. Наведванне фабрыкі “Ахава” (па магчымасці). Ерыхон. Царква добрага пастыра. Імша.
Вячэра. Начлег.
7 дзень 12.10.
Сняданак. Выезд на экскурсію. Наведванне Храма Нараджэння Езуса, Малочны грот. Пераход ў базыліку св. Кацярыны Александрыйскай. Поле пастухоў дзе Анёл Гасподні наведаў пастухоў і паведаміў ім аб нараджэнні Езуса, Капліца Анёлаў. Поле Пастухоў. Імша.
Вяртанне ў гатэль. Вячэра. Начлег. 
8 дзень 13.10.
Сняданак у гатэлі. Высяленне з гатэля. Выезд - Эйн-Карэм - месца нараджэння Яна Хрысціцеля і Адведзінаў Паннай Марыяй святой Альжбеты - базыліка Наведзінаў. Пераезд у аэрапорт. Вылет.

  

"ТрансАвіа" пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў. 
 
Кошт пілігрымкі 775 $
 
У кошт уваходзіць:
авіяпералёт,
усе трансферы згодна з праграмай;
пражыванне ў гатэлях 3 * з сняданкамі і вячэрамі;
экскурсіі згодна з праграмай;
дыпламаваны гід
 
У кошт тура не ўваходзіць:
уваходныя квіткі згодна з праграмай і чаявыя кіроўцу і гіду (52$) – абавязковая аплата; факультатыўныя праграмы: абед з рыбай Св. Пятра (20$), прагулка на чоўне па Галілейскім моры (10$)