Пiлiгрымка да Маці Божай Валадаркi азёраў, Маці Божай Аглонскай (з удзелам ва ўрачыстасцi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) i да Маці Божай Мiласэрнасцi.
Тэрміновы запіс да 01 жніўня 2016
Да мiласэрнасцi Божай праз мiласэрнае сэрца Марыi
14-16 жніўня 2016 года

1 дзень
нядзеля, 14 жніўня 2016.
Выезд з Мінска 7:00. Збор групы у 6:30 – каля Касцела Святога Сымона i Святой Алены (Чырвонага касцела). Прыезд у Браслаў. Наведванне Санктуарыя Маці Божай Валадаркi азёраў у Браславе. Праход праз Браму Мiласэрнасцi, магчымасць атрымаць адпуст. Святая Iмша перад абразом Маці Божай Валадаркi азёраў. Праезд па тэрыторыi Беларусi. Перасячэнне мяжы. Прыезд у Аглону. Уладкаванне на начлег, вячэра. Наведванне Аглонскай базылікi — духоўнага цэнтра Латвіі. Магчымасць пакланіцца цудатворнаму абразу Аглонскай Божай Маці. Удзел ва урачыстасцях: начная Cвятая Iмша на пляцы перад базылiкай, крыжовы шлях, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (з 1.00 да 7.00). У 2.00 для жадаючых - вяртанне да месца начлега.
2 дзень
панядзелак, 15 жніўня 2016.
Сняданак. Удзел у галоўнай Cвятой Iмшы ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Наведванне крыніцы са святой вадой, якая знаходзiцца недалёка ад базылікі. У ХІХ ст. вучоныя з Санкт-Пецярбурга прызналі гэтую ваду гаючай. Вольны час. Для жадаючых (за дадатковую плату) магчымасць наведаць: - Каралеўскую гару - сад скульптур з абразамi Езуса, анела, крыжа, выразанымі з дуба; - Музей хлеба (магчымасць прасачыць шлях хлеба ад зярнятка да баханкі, якую кожны можа зрабіць сам. Прапануецца дэгустацыя хлеба (і травяныя чаі) з тэатралізаваным прадстаўленнем; - Чортава возера - адно з найчысцейшых азёр Латвіі, яно прыцягвае сваёй сінявата-зялёнай празрыстай вадой і дзіўнаватымi апавяданнямі, якія суправаджаюць яго з даўніх часоў. Адъезд з Аглоны. Праезд па тэрыторыi Латвii i Лiтвы. Прыезд у Вiльнюс. Уладкаванне на начлег, вячэра. Вольны час.
3 дзень
аўторак, 16 жніўня 2016.
Сняданак. Выезд. Аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсія па горадзе, падчас якой есць магчымасць азнаёміца са Старым горадам і цэнтральнай часткай Вільнюса. Наведванне Ро́са (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) — аднаго з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы. Святая Iмша ў Во́страй бра́ме (па-літоўску: Aušros Vartai, па-польску: Ostra Brama, па-англійску: Gate of Dawn) — адным з найважнейшых помнікаў гісторыі і архітэктуры Вільні, аб'екце рэлігійнага паломніцтва і свецкага турызму, якi ўяўляе сабой адзіную захаваную браму гарадской сцяны. Магчымасць пакланіцца цудатворнаму абразу Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці — Апякункі Беларусі і Літвы. Наведванне Храма Божай Мiласэрнасцi (лит. Dievo Gailestingumo šventovė). Каронка да Божай Мiласэрнасцi перад абразом Езуса Мiласэрнага. Вольны час Выезд. Транзіт па тэрыторыі Лiтвы i Беларусi. Прыбыццё ў Мінск.
Кошт пiлiрымкi: 100 € + 30 BYN (пры адсутнасці візы)
100 € + 10 BYN (пры наяўнасці візы)
ВIЗА БЯСПЛАТНА.
У кошт увахoдзiць: праезд аўтобусам, суправаджэнне святара, тэматычныя экскурсii згодна з праграмай, медыцынская страхоўка, пражыванне ў дамах пiлiгрымаў, 2 вячэры, 2 сняданка. Дадаткова аплочваецца: факультатыўная праграма у Аглоне.
«ТрансАвіа» пакідае за сабой права змяняць парадак праграмы ў інтарэсах удзельнікаў.
Аўтобусныя паслугі ў вольны час не прадугледжаны. За заторы на дарогах і магчымыя затрымкі на мяжы «ТрансАвіа» адказнасці не нясе.