Каталіцкія пілігрымкі

  ТАА «ТрансАвiа» супольна з абъяднаннем "Каталіцкі пілігрым" у Беларусі запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да шматлікіх дарог пілігрымаў і, адарваўшыся ад свецкага жыцця, здзейсніць паломніцтва да святых месцаў, памаліцца  там, дзе адбываецца  вялікая колькасць цудаў, дзе ачышчаецца, лечыцца чалавечая душа. 

паломніцкія-туры паломніцкія-туры паломніцкія-туры

Пілігрымка - гэта адно з самых старажытных праяў рэлігійных вандровак, гэта падрожжа веруючых людзей да святых мясцін. Поломнік – гэта чалавек, які прадпрымае пэўныя намаганні, церпіць нягоды, звязаныя з падарожжам, дзеля таго, каб дакрануцца і памаліцца да святыні. Навошта мы адпраўляемся ў пілігрымку? Хрысціяне пілігрымуюць да святых месцаў дзеля падзякі Госпаду, пакаяння, абнаўлення і ўдасканаляння свайго духоўнага жыцця, малітвы да Госпада аб вылячэнні душы, а часам дзеля выканання дадзеных Богу абяцанняў. У любым выпадку, здзяйсняючы паломніцтва, чалавек імкнецца дакрануцца да іншага свету, рэальна існуючага як у вечнасці, так і ў фізічным прасторы і часу. І Бог, бачачы жаданне наблізіцца да Яго, дапамагае чалавеку, выкарыстоўваючы святыні, як праваднікі сваёй ласкі.

   Мы запрашаем у нашыя падарожжы людзей рознага светапогляду, рознага сацыяльнага становішча, рознай канфесійнай прыналежнасці для таго, каб пазнаёміцца з новымі людзьмі і іх светапоглядам, даведацца пра гісторыю і культуру народаў другіх краін, дакрануцца да розных святынь, пазнаць шлях духоўнага удасканалення.
    
    Кожную нашу группу суправаджае духоўны апякун-святар. Абавязкова кожны дзень цэлебруецца Святая Імша.
 

Расклад пілігрымак на 2017 год